Выклікі і бар’еры ў навучанні для чалавека старэйшага ўзросту.

Бар'еры.

Што рабіць?

Страх зрабіць памылку.

Узбагаціце заняткі гісторыямі поспеху і прыкладамі аўтарытэтных персанажаў пры засваенні сучасных тэхналогій. І пры любым зручным выпадку падбадзёрвайце і заахвочвайце актыўнасць падчас занятку.


Афірмацыі.

Навучыцца працаваць са смартфонам лёгка.

Кожны можа навучыцца незалежна ад узросту.

Смартфон – ваш памочнік.

Страх новага абсталявання.

Паспрабуйце агаварыць рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем мабільнай прылады на першых занятках, і пераканаць у штодзённай карысці смартфона. Пры гэтым асобны час варта прысвяціць інфармацыйнай бяспецы і медыяграматнасці.


Афірмацыі.

Інтэрнэт бяспечны, калі выконваць правілы. 

У Інтэрнэце гэтаксама, як і ў жыцці, трэба быць уважлівым і асцярожным.

Страх штосьці паламаць, сапсаваць.

У пачатку заняткаў варта надаць трохі увагі ўладкаванню смартфона і тлумачэнням, якія дзеянні могуць прынесці шкоду абсталяванню (як правіла, механічнае ўздзеянне). Пераканаць аўдыторыю, што зламаць прыладу спалучэннем клавіш – малаверагодна.


Афірмацыі

Смартфон – разумная машына, якая сама сябе абараняе ад выпадковых няправільных дзеянняў карыстальніка.

Страх здавацца смешным.

Рэгулярна не пераставайце хваліць, ухваляць, падтрымліваць і матываваць групу да актыўнасці і праяўлення ініцыятывы ў навучанні.

Страх не справіцца. Не націснуць патрэбную клавішу, не прыстасавацца да выкарыстання сэнсарнага экрана.

У першыя сустрэчы паспрабуйце высветліць індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў і наладзіць аптымальны шрыфт і яркасць экрана для эфектыўнай працы ў будучыні. Парэкамендуйце трэнажоры або практыкаванні для развіцця дробнай маторыкі.