Пры росце колькасці зваротаў па пытаннях аказання сацыяльна-педагагічных паслуг, у тым ліку па навучальных курсах па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, варта разгледзець магчымасць арганізацыі заняткаў камандай навучаных валанцёраў. Аднак уключэнне валанцёраў у адукацыйны працэс таксама патрабуе іх дадатковай падрыхтоўкі.
Выкарыстоўвайце дапаможнік «Зборнік практычных матэрыялаў для спецыялістаў, якія працуюць з валанцёрамі ва ўстановах адукацыі «Як навучыць дапамагаць?», падрыхтаваны Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі.
Можна вылучыць наступныя этапы пры падрыхтоўцы валанцёраў для правядзення навучальных курсаў па інфармацыйных тэхналогіях.
1. Інфармаванне валанцёраў аб мэтах, задачах і метадах, правілах і стандартах дзейнасці вашай арганізацыі. Мэтазгодна сфарміраваць набор матэрыялаў, але пры гэтым не перабраць з колькасцю інфармацыі, каб нікога не адпужаць. Гэта могуць быць улёткі і брашуркі з ясным і кароткім выкладам інфармацыі, з кантактнымі дадзенымі адказных асоб, пажадана з ілюстрацыямі.
2. Уводны курс / азнаямленчы трэнінг для валанцёраў па спецыфіцы працы з мэтавай аўдыторыяй курсаў.
Курс / трэнінг павінен ўключаць:
- характарыстыку мэтавай аўдыторыі (узроставыя, каштоўнасныя асаблівасці, асаблівасці здароўя, інтэлектуальных магчымасцей, узроўню валодання мовай);
- спецыфіку ўзаемадзеяння (у тым ліку пытанні камунікацыі, прынцыпы недыскрымінацыйных зносін);
- для падрыхтоўкі інфармацыі выкарыстоўвайце сапраўдныя рэкамендацыі;
- паводзіны ў канфліктнай сітуацыі.
3. Азнаямленне з навучальнай праграмай / курсам.
Укажыце, якія з заняткаў патрабуюць большай увагі, растлумачце важнасць захавання асноў інфармацыйнай бяспекі. Можна прапанаваць валанцёру для выбудоўвання тэматыкі заняткаў выкарыстоўваць ужо падрыхтаваныя матэрыялы, якія добра сябе зарэкамендавалі. Напрыклад, даведнік «У свет мабільных тэхналогій» (распрацаваны кампаніяй А1 і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва).
4. Падтрымка працы валанцёраў.
Дазвольце валанцёру прыўнесці ў курс ідэі і з увагай выслухоўвайце каментары і пажаданні. Чалавек, які непасрэдна знаходзіцца ў кантакце з групай, здольны прыўнесці вельмі карысныя карэктывы ў ход занятку. У гэтым выпадку вы разглядаеце валанцёра як роўнага супрацоўніка.
Пажадана распрацаваць сваю сістэму назірання, кантролю і ацэнкі працы валанцёраў. Арганізуйце сістэму ўліку валанцёрскай працы, працоўнага часу валанцёраў і заахвочвання.