Бар’еры. |
Што рабіць? |
Не разумеюць, для чаго вучыцца. |
Матываваць, падтрымліваць жаданне вучыцца, надаваць важнасць працэсу навучання, тлумачыць у сцвярджальнай форме, для чаго трэба вучыцца.
Афірмацыі. Вучыцца – гэта важна. Самастойныя людзі вучацца і ўмеюць карыстацца мабільнымі прыладамі. Класна, што вы вырашылі навучыцца карыстацца смартфонам. Для таго, каб:
Вам трэба вучыцца карыстацца мабільнай прыладай. |
Страх, што штосьці не атрымаецца ці зламаецца. |
Афірмацыі. Навучыцца карыстацца смартфонам лёгка. Вы навучыцеся карыстацца смартфонам правільна і бяспечна. Смартфон – ваш памочнік. Смартфон – разумная машына. Ён сам сябе абараняе ад выпадковых няправільных дзеянняў. У інтэрнэце трэба выконваць правілы бяспекі. Разам мы навучымся карыстацца смартфонам. |
Не робяць тое, што могуць зрабіць самастойна. |
Дапамагаць толькі там, дзе чалавек не можа справіцца самастойна. Хваліць, ухваляць, падтрымліваць, калі чалавек спрабуе вырашыць задачу самастойна.
Афірмацыі. Ты можаш гэта зрабіць сам. Не хвалюйся і паспрабуй яшчэ раз. |
Перакладаюць адказнасць за невыкананне задання. |
Размеркаваць адказнасць паміж валанцёрам або спецыялістам і навучэнцам: адказнасць за выкананне задання, адпрацоўку навыку ляжыць на чалавеку, а валанцёр або спецыяліст дапамагае яму ў гэтым.
Афірмацыі. Я дапамагу вам навучыцца карыстацца смартфонам. Для гэтага вам трэба выконваць заданні, якія я вам задаю. Калі вы не будзеце выконваць заданні, вы не навучыцеся карыстацца мабільнай прыладай. |
Страх выказаць сваё меркаванне. |
Падтрымліваць, выбудоўваць даверныя адносіны, дзякаваць за адказ, не крытыкаваць за памылкі.
Афірмацыі. Дзякуй за адказ. Для нас ваша меркаванне важнае. Усе людзі робяць памылкі, гэта не страшна. |
Страх папрасіць дапамогі, калі штосьці не атрымліваецца. |
Афірмацыі. Прасіць дапамогі – гэта важна. Прасіць дапамогі – гэта не страшна. Я дапамагу вам, калі ў вас нешта не атрымаецца. |
Навучанне людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю лічбавай граматнасці. Практычныя саветы.
Выклікі і бар’еры ў навучанні чалавека з інваліднасцю.
Прыблізна 5 хвiлiн на чытанне
779 праглядаў