Арганізацыя адукацыйнага працэсу.
- Прыходзьце ў аўдыторыю загадзя, каб сустрэць сваіх слухачоў.
- Абавязкова пазнаёмцеся з усімі прысутнымі і высветліце, з якімі чаканнямі прыйшоў на занятак кожны чалавек, дазнайцеся яго зыходны ўзровень падрыхтоўкі.
- Групы павінны быць невялікія – не больш за 10 чалавек, а час занятку – не больш за 1,5 гадзіны ў дзень.
- Расстаўляйце мэблю ў круг ці ў паўкруг замест шэрагаў (пры гэтым улічвайце патрэбу рабіць запісы ў слухачоў).
- Знаходзьцеся ў коле удзельнікаў, а не стойце ўдалечыні перад групай.
- Не бойцеся траціць час на перапынкі, размінкі, бо людзям старэйшага ўзросту патрэбна больш часу для таго, каб засвойваць інфармацыю, запомніць і ўзнавіць алгарытм дзеянняў, выканаць заданні.
- Неабходна адпаведная падрыхтоўка тэхнікі і індывідуальны падыход з улікам, магчыма, аслабленага зроку, слыху.
- Некаторым людзям можа быць складана разглядзець дробныя літары на экране, таму трэба наладзіць аптымальныя шрыфт і колер.
- Калі ў групе ёсць людзі, якія перасоўваюцца на вазках, улічвайце архітэктурныя бар'еры і папярэдзьце навучэнца пра іх, каб чалавек загадзя меў магчымасць прымаць рашэнні аб удзеле ў занятку. Перад пачаткам занятку ўдакладніце, якая дадатковая дапамога спатрэбіцца (можна прапанаваць дапамогу ў размяшчэнні верхняй вопраткі, сумак, валізак або іншых рэчаў).
- Важна падрыхтаваць тлумачэнні і інструкцыі па тэмах, якія абмяркоўваюцца (іх можна знайсці на сайце праекта ionline.a1.by), прычым у друкаваным выглядзе, бо для старэйшага пакалення больш звыкла і зразумела чытанне тэкстаў з папяровых, а не з электронных носьбітаў. Гэта звязана і з патрэбай канспектаваць заняткі.
- Неабходна ўлічваць час, адведзены на канспектвананне, пры пабудове плана занятку.
Выбар форм і метадаў навучання.
- У ходзе занятку заўсёды тлумачце свае дзеянні і інфармуйце аб тым, што вы збіраецеся рабіць далей.
- Ужывайце розныя метады працы ў групах, дыскусіі, каб даць магчымасць выкарыстоўваць свой вопыт і ў той жа час магчымасць даследаваць штосьці новае і вучыцца самім.
- Давайце такія заданні, з якімі слухачы могуць паспяхова справіцца.
- Прадстаўляйце матэрыял для тлумачэння візуальна для таго, каб стварыць у свядомасці навучэнца адпаведныя вобразы, бо ў гэтым узросце абстрактнае мысленне даецца даволі складана, неабходна абапірацца на глядзельную памяць.
- Заахвочвайце навучанне па прынцыпе «роўны роўнаму»: той, хто ўжо вырашыў нейкую задачу, можа дапамагчы ў гэтым таму, хто пакуль не спраўляецца.
- Стымулюйце самакантроль, каб навучэнцы адчувалі некаторую ступень кантролю над навучаннем, бачылі прамую сувязь паміж іх намаганнямі і вынікам.
- Выкарыстоўвайце простыя «лічбавыя» заданні ў працэсе навучання (напрыклад, даслаць па электроннай пошце смайлік камусьці ў групе).
- Улічвайце, што адначасовае дзеянне двух сігналаў (глядзельнага і слыхавога) перашкаджае фарміраванню сэнсарнай памяці. Для людзей старэйшага ўзросту не варта ўключаць фонавую музыку пры выкананні заданняў. Падчас прэзентацый у Power Point трэба спачатку даць час разгледзець слайд, а затым – каментаваць яго змест. Паказ слайдаў і каментары да іх у адзін час малаэфектыўныя для запамінання.
- Прытрымлівайцеся наступнага плана заняткаў:
- 1. Знаёмства;
- 2. Высвятленне чаканняў;
- 3. Абазначэнне тэмы;
- 4. Перадача і практычная прапрацоўка інфармацыі;
- 5. Зваротная сувязь;
- 6. Хатняе заданне / суправаджэнне (абавязкова).
Камунікацыя і ўзаемадзеянне.
- Не размаўляйце як з дзіцём!
- Кажыце не гучней, а павольней і больш падрабязна. Карысней будзе знізіць тэмп маўлення, гаварыць ясна і разборліва.
- Запамінайце, як суразмоўца прадставіўся, і не транслюйце стэрэатыпы (да гэтага адносіцца: выкарыстанне імя па бацьку, зваротаў – бабуля, дзядуля, цётка, дзядзька, пажылыя). Загадзя прадумайце варыянты звароту да групы.
- Калі не пачулі ці не зразумелі – перапытайце. Не варта імітаваць разуменне і прапускаць фрагменты размовы.
- Не перагружайце маўленне слэнгам або тэхнічнымі тэрмінамі. Па магчымасці прытрымлівайцеся агульнаўжывальнай лексікі, а складаныя тэрміны растлумачвайце.
- Не перапыняйце і не падганяйце.
- Пазбягайце дырэктыўнага стылю працы, стыль маўлення – не даклад, а гутарка.
- Улічвайце розніцу ў грамадскіх нормах і правілах. Не варта ўступаць у канфлікт са сталымі каштоўнаснымі арыентацыямі і нормамі. Але пры гэтым захоўвайце сваю пазіцыю і погляды.
ВАЖНА! Пры парушэнні слыху:
- ужывайце выразную артыкуляцыю;
- не адварочвайцеся ад суразмоўцы;
- намагайцеся выкарыстоўваць друкаваны матэрыял.
Матывацыя і далучэнне.
- Апелюйце да жыццёвых сітуацый і прыводзьце бытавыя штодзённыя аналогіі. Гэта робіць працэс асэнсаваным.
- Выкарыстоўвайце наглядныя прыклады, якія матывуюць. Напрыклад: «Давайце паглядзім, як сённяшнія навіны пераклікаюцца з тэмай занятку» (уваходжанне ў тэму). Або, спантанна адказваючы на пытанне, прапануйце даведацца, што пра гэта думае Google.
- Звяртайцеся да гісторый поспеху, асабліва на занятках з пачаткоўцамі.
- Старайцеся эмацыйна афарбаваць матэрыял, які вывучаецца. Пры вывучэнні відэасэрвісаў (напрыклад, VOKA) знаходзіць у пошуку любімыя фільмы мінулых гадоў або паэтычныя творы.
- Выкарыстоўвайце аналогіі, асабліва пры ўжыванні спецыяльнай тэрміналогіі.
- Заахвочвайце, хваліце і ўхваляйце.
- Выкарыстоўвайце гумар і добры настрой для падтрымання пазітыўнай атмасферы ў групе.