Уводзіны.

Лічбавізацыя – неад'емная частка сучаснасці. Яе мэта – зрабіць жыццё людзей прасцей, бяспечней і якасней. Лічбавыя мабільныя тэхналогіі – не выключэнне. Смартфоны і іншыя лічбавыя прылады прапануюць вялікі патэнцыял у паляпшэнні якасці жыцця карыстальнікаў, у тым ліку людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю. Сёння гаджэты не толькі дапамагаюць людзям вырашаць многія задачы ў паўсядзённым жыцці, атрымліваць неабходную інфармацыю, але і ўплываюць на іх сацыялізацыю і надаюць ім упэўненасць у сабе і сваіх сілах.

Паводле дадзеных Белстат, у 2021 годзе 47,8% насельніцтва ва ўзросце 65 гадоў і старэй карыстаюцца інтэрнэтам, з іх 64,7% выходзілі ў сетку штодня. Больш за 50% людзей старэйшага ўзросту не маюць ведаў пра тое, як карыстацца інтэрнэтам, кіраваць смартфонам, і не ведаюць пра магчымасці, якія мабільныя тэхналогіі могуць прыўнесці ў іх сацыяльнае і эканамічнае жыццё.

Скарачэнне лічбавага разрыву паміж пакаленнямі стаіць на парадку дня дзяржаўных структур. У Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030» прадугледжаны рост паказчыка ўдзельнай вагі грамадзян ва ўзросце 60 гадоў і старэй, якія карыстаюцца сеткай Інтэрнэт, і яго дасягненне да не менш за 65%.

Жаданне авалодаць навыкамі лічбавай граматнасці назіраецца і сярод людзей старэйшага ўзросту, і сярод людзей з інваліднасцю. Акрамя гэтага, цыфравізацыі падвяргаецца і сацыяльная сфера, і, як следства, адным з кірункаў дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва з'яўляецца прадастаўленне сацыяльных паслуг у рэжыме анлайн. У сувязі з гэтым распаўсюджанай практыкай становіцца навучанне розных груп насельніцтва навыкам, неабходным для паляпшэння якасці жыцця праз платформу Zoom або Skype. Тэндэнцыі ўказваюць на тое, што запыт на навучанне сучасным інфармацыйным тэхналогіям будзе расці.

Ключавым момантам у арганізацыі навучання людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю лічбавай граматнасці з'яўляецца ўлік псіхалагічных і ментальных асаблівасцей успрымання інфармацыі і навучальнага працэсу. Канкрэтныя рэкамендацыі і практычныя парады аб тым, што варта мець на ўвазе пры арганізацыі навучання лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю, вы знойдзеце ў дадзеным дапаможніку.