Сёння ў інтэрнэт-прасторы даступна вялікая колькасць курсаў па навучанні выкарыстанню мабільных прылад. Некаторыя з курсаў падрабязна і прафесійна раскрываюць тэматыку і скіраваныя на пачаткоўцаў.
Аднак пры выбары анлайн-курсаў варта ўлічваць наступныя асаблівасці, якія могуць уплываць на паспяховасць навучання:
- патрабуюць арганізаванасці і высокага ўзроўню самастойнасці ў навучальным працэсе, што можа спрыяць хуткай стамляльнасці і зніжэння матывацыі;
- немагчымасць суправадзіць адпрацоўку атрыманых ведаў на практыцы;
- цяжкасць у атрыманні зваротнай сувязі;
- тэхнічныя праблемы;
- адсутнасць станоўчага падмацавання і зваротнай сувязі ад групы. Не задавальняецца патрэба ў сацыялізацыі і далучэння да групы.