У залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі і патрэбаў слухачоў можна разнастаіць навучальныя праграмы дадатковымі заняткамі па вывучэнні спецыяльных прыкладанняў або сэрвісаў (напрыклад, трэнажоры памяці ці ўвагі). Аднак у рамках базавых праграм варта разгледзець наступныя тэмы:
Мабільная прылада:
- адрозненне смартфона ад звычайнага тэлефона;
- АС Android, IOS;
- агульны выгляд смартфона, кнопкі, раздымы;
- налады смартфона;
- паняцце «Працоўны стол»;
- налады працоўнага стала.
Мабільны інтэрнэт, Wi-Fi.
Базавыя налады мабільнай прылады з улікам патрэбаў:
- званкі;
- кантакты;
- СМС;
- камера;
- галерэя;
- стандартныя прыкладанні – нататнік\нататкі;
- гадзіннік;
- дыктафон;
- калькулятар;
- каляндар.
Правілы бяспечнага выкарыстання мабільнай прылады. Механічнае ўздзеянне, абарона ад удараў, пылу і вільгаці, вірусы.
Электронная пошта. Як стварыць, калі выкарыстоўваць, як захаваць пароль.
Як шукаць інфармацыю ў інтэрнэце? Пошукавыя сістэмы, браўзэр, захаванне гісторыі.
Карысныя для жыцця прыкладанні. Якім чынам можна паглядзець усталяванае прыкладанне. Якімі бываюць прыкладанні. Як працаваць з Google Play. Алгарытм пошуку прыкладанняў. Алгарытм усталявання. Знаёмства з бясплатнымі і платнымі прыкладаннямі. Як адбываецца абнаўленне прыкладанняў. Якім чынам яны выдаляюцца. Прыклады прыкладанняў з раздзелаў:
- медыцына і здароўе;
- плацяжы;
- транспарт;
- перакладчык, навучанне;
- забавы (фільмы, серыялы, газеты, радыё і інш.);
- прагноз надвор'я.
Сацыяльныя сеткі. Якія сацыяльныя сеткі бываюць, чым адрозніваюцца, як знайсці сяброў і сваякоў, правілы выкарыстання.
Месэнджары. Якія месэнджары ўсталяваць, правілы выкарыстання WhatsApp, Skype, Viber, Telegram.
Пакупкі (дастаўка, акцыі, пакупкі анлайн).
Правілы бяспекі ў інтэрнэце.
Для людзей з інваліднасцю з ІП дадатковымі карыснымі для вывучэння тэмамі могуць быць:
Этыкет у сацыяльных сетках.
Правілы зносін у групавых чатах.
Праграмы для аддаленых зносін і навучання (напрыклад, Google Meet, Zoom).
Як карыстацца воблакам (Яндэкс/Google Дыск).
Праграмы для навігацыі.