Найбольш папулярныя ў Беларусі мабільныя праграмы для абмену паведамленнямі, аўдыё- і відэазванкоў – Viber, Telegram, WhatsApp, Skype.
Каб напісаць ці патэлефанаваць камусьці ў гэтых мабільных праграмах, набярыце ў верхнім радку пошуку імя чалавека гэтак жа, як яно запісана ў вас у тэлефоне, або яго нумар тэлефона.
Затым напішыце паведамленне і націсніце «Адправіць».
Даданне смайліка ці стыкера надасць эмоцыю вашаму паведамленню.