Як аплаціць праезд у грамадскім транспарце анлайн?


Спампуйце і адкрыйце мабільную праграму «Аплаці» або TIX. З іх дапамогай вы зможаце аплачваць праезд у грамадскім транспарце.
Калі спампавалі мабільную праграму «Аплаці»:
Адкрыйце яе.
Націсніце кнопку «Працягнуць» (для карыстальнікаў мабільнага банкінгу ААТ «Белінвестбанк») або ўвядзіце ідэнтыфікацыйны нумар з пашпарта (для карыстальнікаў іншых банкаў).
Вам на тэлефон прыйдзе SMS, увядзіце код з SMS.
Папоўніце кашалёк (абярыце раздзел «Кашалькі»).
Націсніце на кнопку «Асноўны», затым «+ Папоўніць».
Зайдзіце на галоўную старонку (левы ніжні кут экрана) і адскануйце QR-код у транспартным сродку (абразок сканера справа ўверсе) для набыцця білета.

Калі спампавалі мабільную праграму TIX:
Адкрыйце яе.
Зарэгіструйцеся і ўвядзіце ўсе запытаныя даныя.
Прыдумайце лічбавы код для хуткага доступу.
Прывяжыце да дадатку плацёжную картку – увядзіце яе нумар і імя ўладальніка.
Выберыце ў меню від транспарту і колькасць паездак.
Націсніце кнопку «Пацвердзіць» для аплаты праезду – і ў мабільнай праграме захаваецца электронны білет.