Як падключыцца да сеткі Wi-Fi?


Знайдзіце ў наладах пункт Wi-Fi і перавядзіце бегунок побач з ім у актыўнае становішча – тады ён таксама зменіць колер альбо побач з ім з'явіцца нейкая пазнака.

Даведайцеся, як называецца ваша хатняя інтэрнэт-сетка. Можна спытаць пра гэта ў блізкіх або паглядзець на прыладзе, з якой ідзе сігнал. Звычайна на яе ніжнім баку пазначаны і назва сеткі, і пароль.

Калі на экране смартфона або планшэта з'явіцца спіс з назвамі, выберыце неабходную, увядзіце пароль і пастаўце птушку «Захаваць». У наступны раз вам трэба будзе толькі ўключыць Wi-Fi.