Як ачысціць памяць на смартфоне/планшэце?


Калі на экране з'яўляецца надпіс «Недастаткова памяці», значыць, прыйшоў час ачысціць памяць свайго смартфона або планшэта:

Знайдзіце абразок «Галерэя», клікніце на яго. Выдаліце фатаграфіі/ малюнкі/ відэа, якія вам не патрэбны: паўтараюцца, няўдалыя, загружаныя выпадкова і г. д.

Зайдзіце ў «Налады» і знайдзіце там пункт «Сховішча» або «Памяць». Далей назвы пунктаў могуць адрознівацца ў розных мадэлях: «Ачысціць кэш», «Аптымізаваць, «Ачыстка кошыка», «Ачыстка», «Паскарэнне» – націскайце на любую з іх, для таго каб вызваліць памяць.

Выдаліце мабільныя праграмы, якімі ўжо не карыстаецеся.

Адкрыйце браўзер, якім карыстаецеся (Google Chrome, Safari, Opera, «Яндэкс. Браўзер» або любую іншую мабільную праграму для пошуку ў інтэрнэце), у верхнім правым куце знайдзіце значок з трыма кропкамі і выберыце пункт «Ачысціць гісторыю».

Каб файлы, якія вы хочаце захаваць, не займалі месца на смартфоне або планшэце, далучыце прыладу з дапамогай USB-проваду (ідзе ў камплекце з прыладай) да камп’ютэра і скапіруйце патрэбныя файлы (напрыклад, фота ці відэа) на яго, а на смартфоне або планшэце выдаліце іх. Таксама калі прылада падтрымлівае карту памяці, можна купіць яе, каб скапіраваць патрэбныя файлы туды.