Каб не стаць ахвярай махляроў і выпадкова не ўсталяваць на свой смартфон або планшэт вірусныя праграмы:
Не перасылайце нікому канфідэнцыйную інфармацыю (нумар і PIN-код банкаўскай карткі, пашпартныя даныя) у сацыяльных сетках.
Адключайце ў смартфоне і планшэце Wi-Fi, калі ім не карыстаецеся.
Карыстайцеся толькі Wi-Fi-злучэннем, да якога вы падключыліся з дапамогай пароля.
Не заходзьце ў анлайн-банкі і іншыя важныя сэрвісы праз адкрытыя Wi-Fi-сеткі ў кавярні або на вуліцы. Для гэтага лепш выкарыстоўваць мабільны інтэрнэт.
Не адкрывайце спасылкі ў паведамленнях ад незнаёмых людзей і не адказвайце на лісты, якія падаюцца падазронымі ці прыйшлі ад невядомых адпраўнікоў.
Не запускайце невядомыя файлы.
Карыстайцеся рознымі паролямі для розных акаўнтаў, пры гэтым досыць складанымі.
Публікуйце ў сацсетках мінімум асабістай інфармацыі, па якой можна вызначыць адрас пражывання.
Для спампоўвання і ўсталявання мабільных праграм карыстайцеся толькі афіцыйнымі крамамі App Store, Google Play і AppGallery.
Пры страце тэлефона, да якога была прывязаная плацёжная картка, звярніцеся ў кантакт-цэнтр аператара, каб заблакаваць SIM-карту, а таксама ў кантакт-цэнтр банка для блакавання карткі.