Праверце, ці падключана на вашым тарыфе паслуга «Мабільны інтэрнэт». Калі не, то гэта можна зрабіць па званку ў кантакт-цэнтр вашага аператара. Для даведкі: А1 – нумар 150 (бясплатны).
Адкрыйце на тэлефоне абразок «Налады».
Знайдзіце ў меню налад пункт «Сотавая сувязь» або «Перадача даных» і націсніце кнопку побач з ім, каб яна змяніла колер ці побач з ёй з'явілася птушка або нейкая іншая адзнака – гэта значыць, што мабільны інтэрнэт падключаны. Памятайце, што гэта можна зрабіць у любым месцы, дзе «ловіць» мабільная сувязь.