Дзе спампоўваць мабільныя праграмы?


У кожным смартфоне або планшэце ёсць спецыяльная крама мабільных праграм – Google Play, AppGallery або AppStore.

Націсніце на гэты абразок – уверсе адкрыецца меню для пошуку.

Упішыце назву мабільнай праграмы, напрыклад, Instagram, Viber, «Мой А1» ці проста ключавое слова: «Пошта», «Банкінг», «Рэцэпты», «Відэазванкі» і г. д..

Выберыце неабходнае і націсніце кнопку «Усталяваць».

Націсніце кнопку «Адкрыць», калі мабільная праграма будзе ўсталявана.