#яанлайн: з чаго пачаць.


Смартфон і планшэт – ужо даўно не проста прылады для званкоў і абмену SMS. Дзякуючы магчымасці падключыцца да інтэрнэту з дапамогай смартфона і планшэта зараз можна ўсё – стэлефаноўвацца па відэасувязі з блізкімі і сябрамі, нават знаходзячыся ў розных краінах, аплачваць любыя паслугі і тавары не выходзячы з дому, хутка даведвацца ўсе навіны, праводзіць час за праглядам любімых фільмаў і серыялаў, займацца спортам, замаўляць ежу ці квіткі і многае іншае.

У даведніку, падрыхтаваным кампаніяй А1 і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь у рамках руху #яанлайн, сабраны інструкцыі, якія дапамогуць Вам без цяжкасцяў асвоіць мабільныя тэхналогіі і выкарыстоўваць іх у паўсядзённым жыцці.