Дзе шукаць кнігі, часопісы і газеты?


Усталюйце бясплатныя мабільныя праграмы для чытання кніг: «Хатняя бібліятэка», MyBook, Bookmate і любыя іншыя, дзе можна шукаць любімых аўтараў;

У пошукавым радку браўзера ўвядзіце назву газеты або выдання, якое хочаце прачытаць;

Аформіце падпіску на любімыя газеты і часопісы з дапамогай сэрвісу «Інтэрнэт-падпіска»:
  • Зайдзіце на сайт Белпошты – belpost.by.
  • Знайдзіце ў меню кнопку «Інтэрнэт-падпіска».
  • Выберыце выданне і націсніце на выбранае.
  • Выберыце індэкс і перыяд падпіскі.
  • Націсніце на кнопку «Дадаць у кошык».
  • Адкрыйце кошык (у левым ніжнім куце).
  • Націсніце «Аформіць».
  • Зарэгіструйцеся і аплаціце падпіску.