Карысныя кантакты.


Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Праводзяць бясплатныя камп’ютэрныя курсы для непрацоўных грамадзян, старэйшых за 60 гадоў, на базе аддзяленняў дзённага знаходжання, дзе можна навучыцца карыстацца інтэрнэтам і ўсімі сучаснымі прыладамі.
Для запісу трэба звярнуцца ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання па сваім месцы жыхарства.

Віртуальны ўніверсітэт залатога ўзросту
Адукацыйная пляцоўка, дзе можна бясплатна наведваць лекцыі ў анлайн-фармаце і глядзець іх запісы і карысныя відэролікі на тэму выбраных семінараў.

Анлайн-універсітэт трэцяга ўзросту
Яшчэ адна адукацыйная пляцоўка, дзе можна бясплатна атрымаць новыя карысныя веды і вучыцца ў выкладчыкаў з розных краін свету праз інтэрнэт.
Тэлефон: +375 (44) 704-90-24