Як набыць білет на цягнік?


Спампуйце і адкрыйце мабільную праграму «БЧ. Мой цягнік». Выкарыстоўваючы яе, вы зможаце даведацца расклад і набыць квіткі на беларускія і міжнародныя цягнікі.

Выберыце горад адпраўлення і горад прыбыцця, дату паездкі.

Націсніце «Пошук».Выберыце цягнік, які падыходзіць па часе.

Выберыце месца.

Увядзіце даныя пасажыраў і аформіце замову.

Выберыце спосаб аплаты (банкаўская картка або АРІП). Аплаціце замову на працягу 20 хвілін.

Як толькі аплата пройдзе, у мабільную праграму і на вашу электронную пошту прыйдуць квіткі – раздрукоўваць іх не трэба, дастаткова ўзяць з сабой пашпарт.