З кастрычніка 2020 года ў Беларусі дзейнічае лічбавы валанцёрскі рух #яанлайн, створаны па ініцыятыве кампаніі А1 у адпаведнасці з міжнароднымі прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання ESG. Яго мэта – адкрыць максімум магчымасцей мабільнага інтэрнэту для людзей, якія толькі пачынаюць асвойваць сучасныя тэхналогіі.
У 2021 годзе стартаваў сумесны праект кампаніі А1 і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) па павышэнні лічбавай граматнасці пажылых людзей. Даведнік «У свет мабільных тэхналогій» распрацаваны дзякуючы сумесным намаганням партнёраў.