Далучыцца да праекта ў любы момант можа кожны, хто хоча навучыцца карыстацца смартфонам і мабільным інтэрнэтам або дапамагчы ў гэтым іншым. З 2022 года акрамя людзей старэйшага ўзросту, якія з самага пачатку былі асноўнай групай навучэнцаў, фокус праекта таксама скіраваны на людзей з інваліднасцю. Гэта катэгорыя ўдзельнікаў патрабуе асаблівага падыходу ў вывучэнні сучасных тэхналогій і дапамогі з боку сваіх блізкіх.
Спецыяльна для навучання лічбавай граматнасці людзей з інваліднасцю спецыялісты распрацавалі даведнік «Смартфон – гэта лёгка!» на яснай мове. У дапаможніку сабраны інструкцыі, якія дапамогуць разабрацца ў тым, як наладзіць смартфон, навучыцца карыстацца сацыяльнымі сеткамі Instagram і «ВКонтакте», а таксама дадаткам «Мой А1» і відэасэрвісам VOKA, выклікаць таксі, даведваццца расклад грамадскага транспарту, шукаць тавары ў інтэрнэце.
Для якаснага друку навучальных матэрыялаў неабходна прытрымлівацца наступных рэкамендацый:
- выкарыстанне паперы, што не прасвечваецца высокай шчыльнасці
- друк матэрыялаў з улікам нестандартнага памеру даведніка: 210*250 мм
- выкарыстанне матавай паперы