Каб прыняць удзел у творчым конкурсе, трэба стаць валанцёрам руху #яанлайн, праслухаць адзін з урокаў #яанлайн-навучання – афлайн або ў анлайн-трансляцыі пасля рэгістрацыі па спасылцы, а таксама прайсці спецыяльны тэст па мабільных тэхналогіях.
Наступны крок – запіс відэапрэзентацыі пра свой удзел у праекце на тэму «Чаму для мяне важны праект #яанлайн». Ролік павінен доўжыцца не больш за дзве хвіліны і тлумачыць, чаму для канкурсанта важна далучыцца да лічбавага валанцёрскага руху.
#яанлайн-навучанне праводзіцца ў рамках Пагаднення аб партнёрстве, якое заключылі А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. Улетку такія заняткі ўжо прайшлі ў Мінску, Віцебску і Магілёве.
Адправіць відэа на конкурс можна да 12 кастрычніка на электронную пошту ionline@ars.by. Журы вызначыць пераможцу, які атрымае смартфон Samsung Galaxy A02s. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць тут.