Творчы конкурс прайшоў сярод удзельнікаў адукацыйнай праграмы #яанлайн-навучанне з Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Каб прыняць удзел у #яанлайн-конкурсе, трэба было праслухаць адзін з урокаў па лічбавай граматнасці – афлайн або ў запісе, а таксама прайсці спецыяльны тэст па мабільных тэхналогіях і запісаць відэапрэзентацыю «Чаму для мяне важны праект #яанлайн».

Пераможца Ала Адамава – спецыяліст па сацыяльнай рабоце ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Адзін з самых запатрабаваных запытаў сярод яе вучняў – асвоіць смартфон. Таму з кастрычніка ў цэнтры арганізаваны курс «Азбука інфармацыйных тэхналогій», дзе Ала Адамава навучае людзей старэйшага ўзросту стэлефаноўвацца па відэасувязі, запісвацца на прыём да ўрача анлайн, аплачваць камунальныя паслугі і іншым карысным мабільным тэхналогіям, якія робяць жыццё лепшым.

#яанлайн-навучанне праводзілася ў рамках Пагаднення аб партнёрстве, якое заключылі А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. З ліпеня 2021 года заняткі прайшлі ў Мінску, Віцебску і Магілёве, Брэсце, Гомелі і Гродне.