У свеце мабільнага інтэрнэту без надзейных пароляў ніяк!
- Запомніць усе бяспечныя камбінацыі амаль немагчыма: ад электроннай пошты, асабістага кабінета, інтэрнэт-банкінгу, інтэрнэт-крамаў і гэтак да бясконцасці.
- Ставіць адзін і той жа пароль на ўсё — небяспечна.
- Запісваць у нататнік і кожны раз уводзіць уручную — нязручна.
Што рабіць?
Усталяваць на вашу прыладу спецыяльнае сховішча пароляў. Такія сэрвісы самі генерыруюць бяспечныя складаныя ключы і захоўваюць іх у зашыфраваным выглядзе. Вам застаецца толькі запомніць адзін пароль — ад уваходу ў саму праграму.
Вось некалькі бясплатных менеджараў пароляў на рускай мове, якія можна паставіць на свой мабільны:
Keeper. Адзін з самых папулярных падобных сэрвісаў. Ёсць магчымасць дабавіць кантрольнае пытанне, калі раптам забудзеце майстар-пароль.
Скачаць у Google Play.
Скачаць у App Store.
Скачаць у HUAWEI AppGallery.
Kaspersky. Тут акрамя пароляў можна захоўваць таксама даныя банкаўских карт.
Скачаць у Google Play.
Скачаць у App Store.
Скачать HUAWEI AppGallery.
RoboForm. Праграма да ўсяго яшчэ і запамінае, як выглядае правільная спасылка на сэрвіс. Так, калі вы будзеце ўводзіць даныя для аплаты па небяспечнай спасылцы, RoboForm вас аб гэтым папярэдзіць.
Скачаць у Google Play.
Скачаць у App Store.
SafeInCloud. Зручная і інтуітыўна зразумелая праграма, якая захоўвае лагіны, паролі і іншую асабістую інфармацыю ў бяспецы.
Скачаць у Google Play.
Скачаць у App Store.
Скачаць у HUAWEI AppGallery.
З гэтымі праграмамі вам больш не прыйдзецца пакутліва ўспамінаць паролі — яны будуць надзейна захоўвацца ў вашым мабільным.