Такім чынам, вы вырашылі стаць мабільным валанцёрам. Як жа даведацца, што некаму патрэбна ваша дапамога?

Прыгледзьцеся да вашага бліжэйшага акружэння. Можа быць, ваша бабуля скардзіцца, што пошта далёка, а таму ёй цяжка хадзіць туды кожны месяц, каб аплаціць «камуналку»? Ці мама тэлефануе з дачы, каб вы праверылі для яе расклад электрычак? Ці цётка, якая засядзелася ў вас у гасцях, зноў не можа выклікаць таксі, таму што ў вашым раёне няма свабодных машын?

Мужчына трымае ў руцэ смартфон

Усе гэтыя праблемы можа вырашыць мабільны інтэрнэт. Самі вы, напэўна, так і робіце: здзяйсняеце ўсе неабходныя плацяжы анлайн, заказваеце таксі праз праграму ў смартфоне, шукаеце і ў адзін момант знаходзіце патрэбную інфармацыю накшталт зніжак і акцый у магазінах ці раскладу руху транспарту. Значыць, гэтымі ведамі вы можаце падзяліцца з роднымі!

І яшчэ адна парада: няхай вашы блізкія не проста скарыстаюцца вашай дапамогай, але і раскажуць аб ёй іншым. Добрая справа павінна працягвацца!