Для тых, хто толькі пачынае карыстацца смартфонам, існуе тарыфны план «Стартавы». За 8,59 рубля ў месяц ён дае безліміт унутрысеткавых званкоў, 10 мінут у іншыя сеткі і 100 SMS. Запас інтэрнэт-трафіка — 500 МБ у месяц. Пры гэтым аплата за мегабайты, скарыстаныя звыш ліміту (аб гэтым прыходзіць SMS-паведамленне), складае 2 кап./МБ за першыя 500 МБ і ўсяго 0,5 кап./МБ пры выдаткаванні трафіка звыш 1 ГБ у месяц.
Калі вы лічыце, што 500 МБ – гэта мала, тады можна прапанаваць сваім родным малодшы з тарыфных планаў лінейкі «Камфорт» – «Камфорт S». У дадатак да безліміту званкоў унутры сеткі А1 і 60 мінутам выклікаў у іншыя сеткі штомесячна тут маецца больш сур’ёзны запас у 1 ГБ інтэрнэт-трафіка на месяц. Столькі ж можна назапасіць за кошт нявыдаткаваных рэшткаў. Тарыф уключае безліміт на месенджары (Telegram, Viber, Whatsapp). Акрамя таго, трафік не траціцца пры праглядзе кантэнту відэасервісу VOKA. Каштуе гэты тарыфны план 13,9 рубля ў месяц. Падключэнне пакета «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с» таксама магчыма, хоць і базавых умоў тарыфу вашым падапечным можа цалкам хапіць.
Пачынаць карыстацца мабільным інтэрнэтам варта з гэтых дзвюх прапаноў. З цягам часу стане зразумела, ці ёсць неабходнасць пераходзіць на больш дарагі ці больш просты тарыф.