У сілу шматгадовай звычкі мы пры кожнай магчымасці шукаем сетку Wi-Fi, каб падключыць да яе сваю мабільную прыладу і карыстацца інтэрнэтам. Аднак сёння змянілася многае: з’явіліся новыя тарыфы «Без Ліміту» і «Камфорт», якія зрабілі мабільны інтэрнэт агульнадаступным, узрасла хуткасць злучэння – і цяпер 3G- і 4G-сеткі складаюць Wi-Fi усё больш сур’ёзную канкурэнцыю.
Па-першае, мабільны інтэрнэт забяспечвае доступ у сетку нават там, дзе пра Wi-Fi застаецца толькі марыць. Напрыклад, на вуліцы, у метро, за горадам, што асабліва важна для людзей, якія шмат часу праводзяць на дачы ці ў вёсцы.
Па-другое, у параўнанні з публічнымі (агульнадаступнымі) Wi-Fi-сеткамі мабільны інтэрнэт нашмат лепей абаронены ад зламыснікаў, якія могуць паспрабаваць праз сетку выкрасці паролі, даныя банкаўскіх картак і г. д.
Па-трэцяе, у агульнадаступных сетках хуткасць і надзейнасць Wi-Fi-злучэння вымушае жадаць лепшага. У той час як мабільны інтэрнэт часта аказваецца больш хуткім і стабільным.