Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
- зарэгістравацца на афіцыйным сайце конкурсу ionline.a1.by;
- пасля рэгістрацыі прайсці тэст для пацверджання кампетэнцыі выкладчыка лічбавай граматнасці, адказаўшы правільна на мінімум 8 з 10 пытанняў;
- атрымаць электронны сертыфікат;
- навучыць лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю.
Падрабязную відэаінструкцыю, у якой прапісаны ўсе крокі па ўдзелу ў конкурсе, можна паглядзець тут.
7 фіналістаў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў па колькасці навучаных у сваім рэгіёне і асобна ў горадзе Мінску, у якасці прыза атрымаюць смартфоны HUAWEI Nova 8i. Яшчэ трох фіналістаў, якія навучылі больш за ўсё вучняў у цэлым па краіне, узнагародзяць планшэтамі Huawei MatePad 10.4 64GB.
З правіламі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы, а дадатковыя пытанні накіраваць на электронную пошту праекта support@a1ionline.by. Далучайцеся да лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн і дапамагайце ўсім жадаючым максімальна камфортна адчуваць сябе ў віртуальным свеце!