Людзям старэйшага ўзросту, а таксама людзям з інваліднасцю патрэбен асаблівы падыход да вывучэння сучасных тэхналогій, менавіта таму яны з'яўляюцца асноўнай аўдыторыяй праекта. Супрацоўнікі кампаніі А1 знаходзяць крэатыўныя і эфектыўныя шляхі дапамогі нашым бабулям і дзядулям у засваенні лічбавых тэхналогій. Як удзельнікі праграмы карпаратыўнага валанцёрства яны ўжо пачалі навучаць сваіх блізкіх, але гэтым разам іх вучнямі сталі падапечныя тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г.Віцебска.
Віцебск быў абраны невыпадкова – гэта цэнтр аднаго з самых актыўных рэгіёнаў праекта #яанлайн. З моманту запуску ініцыятывы больш за 10 тысяч чалавек з Віцебскай вобласці праявілі цікавасць да валанцёрскага руху, а больш за 150 чалавек прайшлі навучанне і атрымалі адпаведныя сертыфікаты.
Супрацоўнікі А1 падзяліліся сваёй прафесійнай экспертызай і на канкрэтных прыкладах паказалі, на што здольны смартфон. Акрамя таго, яны знайшлі правільны падыход да сваіх вучняў і матывавалі іх звяртацца да лічбавых тэхналогій у паўсядзённым жыцці. І заадно разнастаілі свае будні новай цікавай дзейнасцю.
«Валанцёрскі рух #яанлайн наглядна дэманструе імкненне А1 выкарыстоўваць усе магчымасці, каб дапамагчы ўсім жадаючым асвоіць свет мабільных тэхналогій. Нас натхняюць валанцёры праекта, якія кожны дзень дзеляцца сваімі навыкамі і вопытам і тым самым паляпшаюць паўсядзённы побыт людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю. Пасля навучання падапечныя могуць атрымліваць доступ да любой інфармацыі: ад аховы здароўя і адукацыі да навін і забаў. І гэта значны крок да дасягнення мэты, вызначанай Нацыянальнай стратэгіяй «Актыўнае даўгалецце-2030» і скіраванай на павелічэнне да 2030 года колькасці карыстальнікаў інтэрнэту старэйшага ўзросту з 40 да 65%», – адзначылі ў А1.
Далучыцца да валанцёрскага руху #яанлайн можа кожны. У дапамогу яго ўдзельнікам на сайце праекта размешчаны вучэбныя матэрыялы – практычныя парады, распрацаваныя спецыяльна для сацыяльных работнікаў, а таксама #яанлайн-даведнік з інструкцыямі для пачынаючых інтэрнэт-карыстальнікаў і даведнік «Смартфон – гэта лёгка!» на яснай мове для людзей з інваліднасцю.
Усе падрабязнасці – на https://ionline.a1.by.