Знешне QR-коды падобныя на штрыхкоды, толькі замест вертыкальных ліній — невялікія квадраты. У QR-код зашыфроўваецца любая інфармацыя, напрыклад спасылка на сайт або выяву. З дапамогай смартфона можна адсканіраваць QR-код і атрымаць на экране тую самую выяву або сайт, якія хацеў паказаць вам аўтар.
Як сканіраваць QR-код
QR-коды становяцца ўсё больш папулярнымі, таму многія смартфоны цяпер выпускаюцца з убудаваным сканерам.
На прыладах з iOS (смартфоны Apple) вам дастаткова ўключыць камеру тэлефона, навесці аб’ектыў на выяву і клікнуць на спасылку, якая з’явілася. Патрэбная інфармацыя загрузіцца аўтаматычна.
На прыладах з Android (смартфоны Samsung, Xiaomi, HUAWEI, HONOR, vivo і іншыя) сканіраванне кода залежыць ад мадэлі тэлефона. Сканер можа быць таксама ўбудаваны ў камеру або ў прашыўку — шукайце значок з адпаведнай назвай. Клікніце на значок, навядзіце на QR-код — гатова.
Універсальны спосаб для любых смартфонаў — усталяваць праграму для счытвання QR-кодаў. У крамах праграм любога вытворцы іх вялікае мноства. Выбірайце тую, дзе больш добрых водгукаў. Напрыклад, вось гэту з Google Play, або гэту з AppGallery, або гэту з App Store.