- Стаць валанцёрам руху #яанлайн можа любы чалавек, які актыўна і свабодна карыстаецца мабільным інтэрнэтам, а таксама гатовы бязвыплатна дзяліцца гэтымі ведамі з іншымі.
- Валанцёр самастойна выбірае, каму ён будзе дапамагаць. Падапечным валанцёра можа стаць любы чалавек, які хоча навучыцца карыстацца мабільным інтэрнэтам. Каб даведацца, як аказаць дапамогу якасна, можна скарыстацца парадамі і рэкамендацыямі, якія прадстаўлены на сайце.
- Каб далучыцца да руху #яанлайн, валанцёр павінен прайсці рэгістрацыю на сайце. У рамках праекта валанцёр атрымлівае магчымасць налічыць падарунак абаненту, якому збіраецца дапамагаць, – 1 ГБ бясплатнага трафіку.
- Атрымаць бонусы могуць толькі фізічныя асобы - абаненты А1.
- Бонусным трафікам можна скарыстацца на працягу 30 дзён і толькі абанентам А1. Па заканчэнні гэтага тэрміну ён згарае і не назапашваецца.
- Бонус прадастаўляецца абанентам кампаніі пры захаванні ўмоў, апісаных у Правілах рэкламнай акцыі «А1 #яонлайн»
- Прызначэнне бонуса 1ГБ і яго выкарыстанне не гарантуецца ў выпадку, калі з моманту адпраўкі заяўкі да моманту фактычнага прызначэння і ў перыяд выкарыстання бонуса абанент прыняў удзел у іншых акцыях кампаніі «А1» з прызначэннем бонуса 1ГБ.
Назад