Важна растлумачыць карыстальнікам-пачаткоўцам мабільнага інтэрнэту, што трафік можна эканоміць і кантраляваць (у тым ліку з дапамогай мабільнай праграмы «Мой А1» і бясплатнай паслугі «Кантроль трафіку»).
У наладах месенджараў (WhatsApp, Instagram, Viber і іншых) можна забараніць аўтаматычнае прайграванне відэаролікаў праз мабільны інтэрнэт. Карыстальнікам лінейкі «Камфорт» варта нагадаць, што для іх тарыфных планаў даступны безліміт на месенджары.
Усе абнаўленні і ўсталёўку мабільных праграм трэба дазволіць толькі па Wi-Fi (зрабіць гэта можна ў наладах Play Market ці AppStore), калі толькі абраны тарыфны план не прадугледжвае неабходны запас трафіку ці яго безліміт.
Сэканоміць інтэрнэт-трафік пры праглядзе анлайн-відэа дапаможа выбар якасці «карцінкі». Яго можна лёгка ўціснуць да 480p – гэтага для экрана смартфона больш чым дастаткова. Тое ж самае датычыцца відэазванкоў.
Варта нагадаць родным пра тое, што доўгія размовы праз Skype, Viber і іншыя праграмы для галасавых інтэрнэт-вызаваў таксама расходуюць інтэрнэт-трафік – незалежна ад таго, самі яны тэлефануюць ці адказваюць на ўваходны званок.