КАРЫСТАЛЬНІЦКАЕ ПАГАДНЕННЕ

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Сайт ionline.a1.by, размешчаны па адрасе https://ionline.a1.by (далей – Сайт) – рэсурс Унітарнага прадпрыемства «А1» (далей – А1), на якім размяшчаюцца артыкулы, фота – і відэаінфармацыя і іншая інфармацыя ад А1 у рамках лічбавага валанцёрскага руху «Яанлайн» (далей – Акцыя).

1.2. Тэрміны і азначэнні, якія ўжываюцца ў дадзеным Карыстальніцкім пагадненні:

1.2.1. Карыстальнік – фізічная асоба, якая ажыццявіла рэгістрацыю на Сайце і якая выявіла жаданне скарыстацца сэрвісамі Сайта, а таксама заключыла з Уладальнікам Інтэрнэт-рэсурсу (Адміністрацыяй сайта) дадзенае Карыстальніцкае пагадненне.

1.2.2. Нік – імя Карыстальніка, пад якім ён зарэгістраваны, якое адлюстроўваецца на экране ў паведамленнях дадзенага Карыстальніка Сайта.

1.2.3. Адміністрацыя сайта – Унітарнае прадпрыемства «А1» і іншыя асобы, якія дзейнічаюць ад імя Унітарнага прадпрыемства «А1».

1.2.4. Інфармацыя – любыя дадзеныя, тэксты, графічныя выявы, фотавыявы, праграмнае забеспячэнне, базы дадзеных або дадзеныя з баз дадзеных у любым аб'ёме, аўдыё- і відэаінфармацыя.

1.2.5. Ідэнтыфікацыя – сукупнасць мерапрыемстваў па ўстанаўленні звестак аб Карыстальніку.

1.2.6. Уліковы запіс – захоўваемая ў кампутарнай сістэме Сайта сукупнасць названых пры рэгістрацыі дадзеных пра Карыстальніка, неабходная для яго ідэнтыфікацыі.

1.3. Карыстальнік прымае ўмовы дадзенага Карыстальніцкага пагаднення ў поўным аб'ёме шляхам націску кнопкі пацверджання азнаямлення з дадзеным Карыстальніцкім пагадненнем.

1.4. Забараняецца рэгістрацыя Карыстальніка на Сайце больш за адзін раз (паўторная рэгістрацыя). Забараняецца выкарыстанне адным Карыстальнікам некалькіх акаўнтаў.

1.5. Няведанне Карыстальніцкага пагаднення не вызваляе ад адказнасці за яго парушэнне.

1.6. Ажыццяўляць прагляд Сайта маюць права любыя наведвальнікі сеткі Інтэрнэт. Сэрвісамі Сайта маюць права карыстацца толькі зарэгістраваныя Карыстальнікі.

1.7.1. Карыстанне сэрвісамі Сайта ажыццяўляецца Карыстальнікам пасля яго Ідэнтыфікацыі, якая праводзіцца пры рэгістрацыі ўліковага запісу.

1.7.2. Для рэгістрацыі на Сайце Карыстальнік указвае свой нумар мабільнага тэлефона; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца).

1.7.3. Для ідэнтыфікацыі Карыстальнік указвае нумар мабільнага тэлефона. Адміністрацыя сайта ажыццяўляе актывацыю ўліковага запісу Карыстальніка пасля ўвядзення Карыстальнікам у адведзеным полі на Сайце кода актывацыі, атрыманага ў SMS-паведамленні на ўказаны Карыстальнікам нумар мабільнага тэлефона ад Адміністрацыі сайта.

1.8. Прымаючы ўмовы гэтага Карыстальніцкага пагаднення, Карыстальнік падпісвае Маніфест валанцёра. Дзеючая рэдакцыя Маніфеста валанцёра размешчана на сайце https://ionline.a1.by/ru/registration.

1.9. Прымаючы ўмовы гэтага Пагаднення, Карыстальнік пацвярджае, што азнаёмлены і згодны з дадзеным Пагадненнем і названымі ў ім ўмовамі апрацоўкі персанальных дадзеных. 

 

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

2.1. Правы і абавязкі Карыстальніка:

2.1.1. Карыстальнік абавязваецца выконваць дадзенае Карыстальніцкае пагадненне.

2.1.2. У выпадку нязгоды з Карыстальніцкім пагадненнем Карыстальнік абавязваецца адмовіцца ад далейшага выкарыстання Сайта.

2.1.3. Карыстальнік абавязваецца прадаставіць поўную, дакладную і пэўную інфармацыю пры ажыццяўленні працэдуры рэгістрацыі на сайце ў адпаведнасці з пытаннямі рэгістрацыйнай формы.

2.1.4. Карыстальнік абавязваецца не прадпрымаць дзеянняў, накіраваных на падрыў сеткавай бяспекі альбо парушэнне працы Сайта, праграмна-тэхнічных сродкаў Адміністрацыі сайта.

2.1.5. Карыстальнік пры выкарыстанні Сайта ў рамках акцыі абавязаны выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2.1.6. Карыстальнік не мае права капіяваць (прайграваць), перапрацоўваць, распаўсюджваць, публікаваць, спампоўваць, перадаваць, адчужаць ці іншым спосабам выкарыстоўваць цалкам або па частках інфармацыю на сайце, размешчаную іншым карыстальнікам альбо Адміністрацыяй сайта, без папярэдняга дазволу такога іншага Карыстальніка (праваўладальніка, які не з'яўляецца карыстальнікам) альбо Адміністрацыі сайта. Для таго каб выкарыстоўваць (капіяваць) такую інфармацыю, Карыстальніку неабходна звязацца з такім карыстальнікам, высветліць, хто з'яўляецца праваўладальнікам ў дачыненні да названай вышэй інфармацыі, і атрымаць дазвол на выкарыстанне такой інфармацыі.

2.1.7. Карыстальнік абавязваецца не выкарыстоўваць Сайт для любых незаконных мэтаў.

2.1.8. Карыстальнік абавязваецца не выкарыстоўваць Сайт, у прыватнасці, для размяшчэння паведамленняў і (або) матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.1.9. Карыстальнік таксама абавязваецца:

- не змяняць якім-небудзь чынам праграмнае забеспячэнне Сайта або якую-небудзь яго частку;

- не атрымліваць доступ да сайта з правамі, якія дазваляюць кантраляваць Сайт або любую яго частку;

- не падвяргаць Сайт уздзеянню шкоднасных праграм, хакерскіх нападаў і т.п.

2.1.10. Карыстальнік мае права ў любы момант скасаваць у аднабаковым парадку дадзенае Карыстальніцкае пагадненне, выдаліўшы свой уліковы запіс з Сайта.

2.2. Правы і абавязкі Адміністрацыі сайта:

2.2.1. Адміністрацыя сайта мае права на працягу тэрміну дзеяння Карыстальніцкага пагаднення, а таксама на працягу 1 года з даты яго скасавання захоўваць, апрацоўваць і прадстаўляць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам дадзеныя, указаныя Карыстальнікам у рэгістрацыйнай форме, а таксама звесткі аб размяшчэнні і (або) змене Карыстальнікам на сайце інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, даце і часу іх размяшчэння і (або) змены; звесткі аб сеткавым (IP) адрасе прылады Карыстальніка, прысвоеным пры рэгістрацыі Карыстальніка на сайце, унясенні змяненняў у рэгістрацыйныя дадзеныя Карыстальніка.

2.2.2. Адміністрацыя сайта мае права ў любы момант скасаваць у аднабаковым парадку дадзенае Карыстальніцкае пагадненне з Карыстальнікам і ануліраваць уліковы запіс Карыстальніка. Адміністрацыя мае права паведаміць Карыстальніку аб факце скасавання ў аднабаковым парадку Карыстальніцкага пагаднення шляхам накіравання паведамлення ў SMS-паведамленні на ўказаны пры запаўненні Карыстальніцкага пагаднення нумар мабільнага тэлефона або з выкарыстаннем іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць забяспечыць інфармаванне Карыстальніка.

2.2.3. Адміністрацыя сайта пры парушэнні Карыстальнікам дадзенага Карыстальніцкага пагаднення (у тым ліку калі палічыць, што інфармацыя, прадстаўленая Карыстальнікам у рэгістрацыйнай форме, не адпавядае рэчаіснасці) мае права прыпыніць або спыніць правы дадзенага Карыстальніка па выкарыстанні ўсіх або некаторых магчымасцей Сайта.

2.2.4. Адміністрацыя сайта мае права без дадатковага паведамлення Карыстальніка пашыраць функцыянальнасць Сайта, змяняць аб'ём, характар і спосабы карыстання сайтам, у тым ліку ўсталёўваць абмежаванні тэхнічнага характару: перыядычнасць збору інфармацыі пошукавай машынай, пералік падтрымліваемых пратаколаў, нумары партоў, якія выкарыстоўваюцца, і іншыя тэхнічныя характарыстыкі і параметры.

2.2.5. Адміністрацыя сайта мае права планава альбо пазапланава змяняць тэхнічныя характарыстыкі і параметры праграмна-тэхнічных сродкаў, задзейнічаных на Сайце, у тым ліку з часовым прыпыненнем працы Сайта.

2.2.6. Адміністрацыя сайта мае права дасылаць праз Асабісты кабінет Карыстальнікам сэрвісныя, інфармацыйныя і рэкламныя паведамленні, у тым ліку тыя, якія тычацца функцыянавання Сайта, змяненняў функцыяналу Сайта і дадзенага Пагаднення, папярэджанняў, перасцярог, дзеянняў іншых Карыстальнікаў Сайта і іншых пытанняў. Указаныя паведамленні загружаюцца аўтаматычна. Па патрабаванні Карыстальніка рассылка будзе спыненая.

2.2.7. Адміністрацыя сайта мае права высылаць Карыстальніку SMS-паведамленні аб працы сайта на нумар тэлефона, пакінуты Карыстальнікам пры рэгістрацыі, не часцей за адзін раз на тыдзень.

2.2.8. Адміністрацыя сайта абавязаная даць доступ да Сайта Карыстальніку ў адпаведнасці з дадзеным Карыстальніцкім пагадненнем.

2.2.11. Адміністрацыя сайта абавязана прымаць меры па ахове ад страты, а таксама выдавання без згоды Карыстальніка звестак, указаных у п.1.7.2 гэтага Карыстальніцкага пагаднення.

2.2.12. Уносіць змены ў дадзенае Карыстальніцкае пагадненне ў аднабаковым парадку. Дзеючая рэдакцыя дадзенага Карыстальніцкага пагаднення размяшчаецца на сайце https://ionline.a1.by/.

 

3. ПАТРАБАВАННІ ПРЫ ВЫКАРЫСТАННІ САЙТА

3.1. Нік Карыстальніка:

3.1.1. Нік Карыстальніка складаецца з прозвішча і імя на рускай, беларускай або англійскай мове.

3.1.2. Забараняецца выкарыстоўваць у Ніку адрасы вэб-сайтаў, даменныя імёны, а таксама грубыя, абразлівыя і нецэнзурныя выразы.

3.1.3. Забараняецца выбар Карыстальнікам Ніка, ідэнтычнага або падобнага да ступені змешвання з нікам іншага зарэгістраванага Карыстальніка, і размяшчэнне паведамленняў ад імя гэтага Карыстальніка.

3.1.4. Забараняецца выкарыстоўваць у Ніку рэкламу, у тым ліку рэкламныя спасылкі і схаваную рэкламу, таварныя знакі, іншыя сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ і паслуг.

3.1.5. Нік Карыстальніка не павінен парушаць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

4. ПАРАДАК АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫХ КАРЫСТАЛЬНІКА

4.1. Пры рэгістрацыі на сайце ў Карыстальніка запытваюцца наступныя персанальныя дадзеныя: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца); нумар мабільнага тэлефона; Нік Карыстальніка.

4.2. Адміністрацыя сайта збірае і захоўвае толькі тыя персанальныя дадзеныя Карыстальніка, якія неабходныя для выкарыстання Сайта, і не дапускае іх залішняй апрацоўкі, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўствам прадугледжана абавязковае захоўванне персанальнай інфармацыі на працягу вызначанага законам тэрміну.

4.3. Адміністрацыя сайта апрацоўвае персанальную інфармацыю Карыстальніка ў наступных мэтах:

- рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі Карыстальніка на сайце;

- атрымання Карыстальнікам ад Адміністрацыі сайта сэрвісных, інфармацыйных і рэкламных паведамленняў, у тым ліку тых, якія тычацца функцыянавання Сайта, змяненняў функцыяналу Сайта і дадзенага Карыстальніцкага пагаднення, папярэджанняў, перасцярог, дзеянняў іншых Карыстальнікаў Сайта і іншых пытанняў праз любыя сродкі сувязі і каналы камунікацыі, у тым ліку па электроннай пошце, з дапамогай SMS-паведамленняў або push-апавяшчэнняў.

4.4.1. У дачыненні да персанальных дадзеных Карыстальніка захоўваецца іх канфідэнцыяльнасць, акрамя выпадкаў добраахвотнага прадастаўлення карыстальнікам інфармацыі пра сябе для агульнага доступу.

4.4.2. Адміністрацыя сайта можа перадаваць персанальныя дадзеныя суб'ектаў трэцім асобам (контрагентам Адміністрацыі сайта) у строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, лакальных актаў і пры належным забеспячэнні бяспекі гэтых дадзеных.

4.5. Адміністрацыя сайта ажыццяўляе належную ахову персанальных дадзеных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прымае неабходныя і дастатковыя арганізацыйныя і тэхнічныя меры для абароны персанальных дадзеных Карыстальніка ад неправамернага або выпадковага доступу, знішчэння, змены, блакавання, капіявання, распаўсюджвання, а таксама ад іншых неправамерных дзеянняў з ёй трэціх асоб.