У 2021 годзе праект атрымаў новае развіццё. Кампанія А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі (ЮНФПА) заключылі Пагадненне аб партнёрстве і запусцілі новы этап праекта па павышэнні лічбавай мабільнай граматнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю. У рамках супрацоўніцтва падрыхтаваны, пратэставаны мэтавымі групамі і распаўсюджаны ва ўстановах сістэмы сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь наступныя метадычныя матэрыялы: #яанлайн-даведнік для людзей старэйшага ўзросту і метадычныя рэкамендацыі па навучанні лічбавай пісьменнасці для сацыяльных работнікаў. Супрацоўнікі арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны прынялі ўдзел у семінарах, у рамках якіх атрымалі практычныя рэкамендацыі і парады па навучанні лічбавай мабільнай граматнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю.
#янлайн – сувязь каштоўнасцей сустракаецца тут.