Для людзей у гадах
Мабільная праграма – лупа дапаможа чытаць дробны тэкст і спатрэбіцца ў тых выпадках, калі ўладальнік смартфона забыў дома акуляры.
Праграмы-напаміны (напрыклад, пра неабходнасць прыняць лекі, наведаць урача і г. д.) дапамогуць не прапусціць важныя падзеі.
Паслугі «Маячок» і «Каардынатар» могуць вельмі спатрэбіцца ў выпадках, калі ёсць апаска, што ваш пажылы родзіч можа згубіцца альбо заблукаць.
Для сувязі і камунікацыі
Кожная сацыяльная сетка мае сваю мабільную праграму – вам трэба толькі ўсталяваць патрэбнае на смартфоны сваіх родных.
Месенджар для абмену тэкставымі паведамленнямі і фотаздымкамі – любы з тых, якому вы самі аддаяце перавагу, – каб у любы момант мець магчымасць звязацца і падзяліцца навінамі.
Для зручнасці варта падключыць сваім блізкім паслугі «Безліміт на месенджары», «Безліміт на сацсеткі».
Для плацяжоў і кантролю выдаткаў
Мабільны інтэрнэт-банк ці ўніверсальная мабільная праграма для картак любых банкаў А1 banking дапаможа вашым родным асвоіць анлайн-плацяжы.
Мабільная праграма «Мой A1» дапаможа кіраваць сваім асабістым рахункам, адключаць і падключаць патрэбныя паслугі і пакеты, сачыць за расходам трафіку і сродкаў.