Пажылыя людзі, асабліва пасля выхаду на пенсію, нярэдка пакутуюць ад адзіноты. Таму мабільны інтэрнэт і стасункі з яго дапамогай – выдатны спосаб захаваць іх душэўны камфорт.
Магчымасці паглядзець любімую праграму ці спампаваць кнігу, знайсці адказ на якое-небудзь пытанне, даведацца рэцэпт новай стравы дапамагаюць пажылым людзям захаваць свае звычкі, пашыраць кругагляд і трэніраваць памяць.
Каб упраўляцца са смартфонам ці планшэтам, патрэбна спрытнасць пальцаў. Таму гэтыя прылады ператвараюцца ў своеасаблівы трэнажор для дробнай маторыкі.
Як і ў сваім родным горадзе, так і ў турыстычных паездках анлайн-карта ў смартфоне дапаможа зарыентавацца на мясцовасці і знайсці незнаёмы адрас.
Мабільны інтэрнэт можа стаць сапраўдным паратункам, калі чалавек заблукаў. У гэтым выпадку з дапамогай тэлефона можна:
- Знайсці карысныя парады аб тым, што рабіць;
- Скарыстацца мабільным компасам ці мабільнай праграмай для навігацыі, каб вызначыць сваё месцазнаходжанне, размяшчэнне бліжэйшых дарог ці населеных пунктаў;
- Патэлефанаваць у экстранныя службы ці родным, каб яны звярнуліся па дапамогу.
Дапамажыце сваім блізкім весці актыўнае жыццё, займацца любімымі справамі і пры гэтым заставацца на сувязі і ў бяспецы, навучыўшы іх карыстацца смартфонам і мабільным інтэрнэтам.