Падумайце, дзе вашы родныя і блізкія часцей за ўсё губляюць час? Знайсці альтэрнатыву прывычнаму спосабу жыцця можна з дапамогай мабільнага інтэрнэту. Напрыклад:
- Набыццё прадуктаў і тавараў праз інтэрнэт часта аказваецца не толькі больш зручным і хуткім, але і больш выгадным, чым паход у звычайныя магазіны;
- Сайты і мабільныя праграмы, якія дапамагаюць выбраць зручны час для візіту да ўрача без паходу ў паліклініку ці званкоў у рэгістратуру, знайсці патрэбны прэпарат па самым выгадным кошце і г. д.;
- Пераканайцеся, што ў вашых сваякоў актыўная паслуга інтэрнэт-банкінгу, ці прапануйце ім паспрабаваць мабільную праграму A1 banking, каб аплачваць усе штомесячныя плацяжы без візіту на пошту;
- Разнастайныя сайты і мабільныя праграмы, дзякуючы якім можна даведвацца аб раскладзе гарадскога транспарту, пракласці маршрут і нават адсачыць у рэальным часе (вельмі карысная функцыя, калі здараюцца адхіленні ад раскладу).
- каб кіраваць сваім нумарам тэлефона неабавязкова ісці ў цэнтр продажу і абслугоўвання А1 ці тэлефанаваць у кантакт-цэнтр. Для гэтага можна ўстанавіць дадатак «Мой А1» і самастойна папаўняць баланс, правяраць рэшткі трафіку, кіраваць паслугамі і глядзець тарыфны план.