#яанлайн даведнік.

З 2020 года ў Беларусі дзейнічае лічбавы валанцёрскі рух #яанлайн, створаны па ініцыятыве кампаніі А1 у адпаведнасці з міжнароднымі прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG). Яго мэта – адкрыць максімум магчымасцей мабільнага інтэрнэту людзям старэйшага ўзросту і людзям з інваліднасцю, якія толькі пачынаюць асвойваць сучасныя тэхналогіі.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі. З 2021 года людзі старэйшага ўзросту маюць магчымасць навучацца – самастойна або з дапамогай валанцёра – мабільным тэхналогіямі па «#яанлайн-даведніку». У 2022 годзе дзякуючы сумесным намаганням А1 і ЮНФПА для валанцёраў #яанлайн распрацаваныя новыя метадычныя рэкамендацыі па навучанні лічбавай граматнасці людзей з інваліднасцю. Для самастойнага засваення смартфона таксама даступныя інструкцыі на яснай мове, падрыхтаваныя дабрачыннай арганізацыяй «Гід па жыцці».