Калі вашы сваякі і блізкія толькі пачынаюць знаёмства з мабільным інтэрнэтам, вы, як ніхто іншы, можаце дапамагчы ім стаць упэўненымі карыстальнікамі.

  1. Раскажыце, што ў смартфоне з дапамогай мабільнага інтэрнэта можна: шукаць патрэбную інфармацыю, чытаць навіны, праглядаць старонкі ў сацыяльных сетках і размаўляць з сябрамі. Для зручнасці дапамажыце ім падключыць паслугі Безліміт на месенджары», «Безліміт на сацсеткі» (зрабіць гэта можна ў дадатку «Мой А1»).
  2. На першых этапах навучання пастарайцеся не перагружаць смартфон праграмамі: пачніце з неабходнага мінімуму. Па меры таго як першапачатковы набор праграм будзе засвоены, а ўзровень валодання смартфонам павысіцца, вы зможаце абучыць вашага падапечнага карыстанню новымі: рэкамендуем праграму «Мой А1» – з яе дапамогай можна кіраваць сваім тарыфным планам, а таксама кантраляваць баланс.
  3. Дапамажыце засвоіць такія нескладаныя аперацыі, як анлайн-плацяжы (напрыклад, праз універсальную мабільную праграму A1 banking), пакупкі ў інтэрнэт-магазінах, заказ талонаў у паліклініку ці білетаў на цягнік.


Дзейнічайце! У вас усё атрымаецца.

Дзядуля з унукам сядзяць за сталом перад планшэтам