Зараз, калі мабільныя тэхналогіі як ніколі раней патрэбны людзям самых розных узростаў і прафесій, кампанія А1 запускае новы сацыяльны праект #яанлайн. Гэты валанцёрскі рух створаны спецыяльна для таго, каб дапамагчы ўсім ахвотным максімальна камфортна адчуваць сябе ў віртуальным свеце.
Менавіта мабільны інтэрнэт здольны значна спрасціць і разнастаіць наша жыццё, але многія людзі ўсё яшчэ не карыстаюцца ім, таму не ведаюць пра яго магчымасці. Рух #яанлайн адкрые іх для ўсіх, хто хацеў бы навучыцца разбірацца ў сучасных тэхналогіях.
Як далучыцца?
Стаць валанцёрам праекта можа любы чалавек, які сам актыўна і вольна карыстаецца мабільным інтэрнэтам, а таксама гатовы добраахвотна дзяліцца гэтымі ведамі.
Запрашаем далучыцца да руху #яанлайн, каб дапамагчы іншым стаць сваімі ў сусветным сеціве і не баяцца сваіх смартфонаў.